Анлайн-рэзідэнцыя “Cultural Bridge” для мэнэджараў культуры з Беларусі па стварэнні і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай
Травень - Ліпень 2022
Праекты
Што патрэбна было зрабіць?
У межах рэзідэнцыі, якая працягвалася паўтары месяцы, тром удзельнікам патрэбна было распрацаваць індывідуальны або сумесны праект па тэме салідарнасці з Украінай і рэалізаваць яго ў сваім горадзе (Варшава, Вільня, Прага, Тбілісі).
Мы адчынены да розных фарматаў культурных інтэрвенцый і праектаў (перфомансы, флэшмобы, акцыі, чэленджы, канцэрты, міні-выставы, муралы і г.д.). Важна, каб украінскія прадстаўнікі крэатыўнага і культсектара таксама прымалі ўдзел у рэалізыцыі праекта / ініцыятывы або былі таксама мэтавай аўдыторыяй.
Што было ў праграме?
Праграма рэзідэнцыі ўключала каардынацыйныя сустрэчы з рэзідэнтамі, фасілітацыю, дапамогу ў менеджменце, нэтворкінг з украінскімі прадстаўнікамі крэатыўнага і культурнага сектараў, дапамогу ў пошуку дадатковых партнёраў. Акрамя таго, створаны відэаблог пра кожны праект .
Таймлайн праграмы
Травень - Ліпень 2022
9-15 траўня
Прыём заявак
Запрашаем беларускіх культурных мэнэджэраў Вільні, Варшавы і Прагі, якія створаць індывідуальны ці сумесны праект па салідарнасці беларусаў з Украінай.
16-23 траўня
Сінк, распрацоўка ідэй
Удзельнікі пазнаёмяцца паміж сабой. Куратары і фасілітатар правядуць brainstorm-сесію ідэй. У выніку такой сесіі ўдзельнікі вызначаць ідэю і фармат праекта (выстава, чэлендж, перфоманс, флэшмоб ці іншае).
24-29 траўня
Нэтворкінг, дапрацоўка ідэй
Удзельнікі зразумеюць, хто ім патрэбен для рэалізацыі праектаў, пазнаёмяцца з прадстаўнікамі культурнага сектара Украіны, дапрацуюць свае ідэі.
30 траўня - 5 чэрвеня
Падрыхтоўка
Культмэнэджары прадставяць свае праекты на пітчынгу (куды мы запросім патэнцыйных партнёраў і творцаў), атрымаюць зваротную сувязь, пачнуць падрыхтоўку рэалізацыі праекта.
6-25 чэрвеня
Рэалізація
Удзельнікі анлайн-рэзідэнцыі пачнуць рэалізацыю праектаў разам са сваімі камандамі ў Вільні, Варшаве і Празе.
26 чэрвеня - 4 ліпеня
Рэліз відэаблога пра праекты
На працягу работы па рэалізацыі праектаў у кожным з гарадоў будзе здымацца відэаблог. У ім мы будзем расказваць пра праэкты і іх каманды. Пітчынг вынікаў.
Для чаго мы гэта робiм?
Гэтай праграмай мы хацелі выказаць падтрымку Украіне і пашырыць тое, што беларусы супраць вайны і разам з Украінай! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Нашыя рэзідэнты
Рады пазнаёміць вас з рэзідэнтамі Cultural Bridge, якія працавалі над культурнымі праектамі салідарнасці з Украінай
Юлія Катаржынская
Тбілісі
Мэнэджарка і журналістка. Мае багаты досвед культурніцкай дзейнасці. Ладзіла мерапрыемствы разнастайных фарматаў у Гародні. Сёння актыўна ўдзельнічае ў беларускім культурным жыцці ў Тбілісі. Рыхтуе дні беларускай культуры.
Вячаслаў Красулін
Вільнюс
Выканаўца на дудзе, навуковец. Скончыў кафедру этналогіі і фальклору БДУКМ і працаваў на ёй да рэлакацыі. Лаўрэят міжнародных фальклорных фестываляў, эксперт па традыцыйных беларускіх танцах, удзельнік шматлікіх беларускіх гуртоў.
Канстаніц Акінчыц
Варшава
Музыка, трубач. Навучаўся ў Гарадзенскім музычным каледжы ды Мінскай акадэміі музыкі. Удзельнік Варшаўскага вольнага аркестра. Варшаўскі Вольны Аркестр паўстаў 25 сакавіка 2021 года.
Праекты нашых рэзідэнтаў
Гучна!
Вільнюс
Майстар-клас па традыцыйных беларускіх і ўкраінскіх спевах і танцах
Падарожжа да зор
Тбілісі
Тэатральны квэст для дзяцей
Паэтон
Варшава
Jam-перформанс беларускіх і ўкраінскіх музыкаў
Відэа пра праекты
Я прадстаўнік культурнага і крэатыўнага сектараў Украіны або Беларусі
Мне цікава прымаць удзел у праектах салідарнасці ці проста хачу, каб вы ведалі пра мяне на будучыню