Калі тваё сэрца адгукаецца на нашу місію і каштоўнасці і ты хочаш разам з намі развіваць культурны і крэатыўны сектары Беларусі, у цябе ёсць магчымасць далучыцца да нашай каманды.
Зараз шукаем менеджэр_ку камунікацый і спэйс-менеджэр_ку
Вакансii
Мы шукаем таго/тую, хто:
прыдумляе яркія інфаповады, піша прыгожыя тэксты, якія ўцягваюць у камунікацыю і павышаюць залучанасць аўдыторыі, ведае пра сторытэлінг;
добра валодае пісьмовай і вуснай беларускай мовай, а таксама ангельскай (валоданне ўкраінскай таксама ідзе ў плюс);
мае досвед працы ў сферы PR або HR ад 1 года;
мае ВНЖ.
Якія задачы выконвае:
распрацоўка камунікацыйнай і маркетынгавай стратэгій;
інфармаванне пра праекты CreateCulture Group у FB, Instagram, Telegram, а таксама праз e-mail рассылку;
узаемадзеянне са СМІ і інфапартнёрамі;
абнаўленне інфармацыі на сайце.
Фул-тайм, офіс. Падрабязнасці на сумоўі.
Менеджэр_ка камунікацый
Вакансii
Мы шукаем таго/тую, хто:
адказны(-ая), пунктуальны(-ая) і ўважлівы(-ая) да дэталяў;
любіць і ўмее лёгка, шчыра і добразычліва размаўляць з людзьмі;
умее стварыць атмасферу ўтульнасці;
мае досвед працы адміністратарам / офіс-мэнэджарам / сакратаром ад 1 года;
добра валодае размоўнай ангельскай мовай;
мае ВНЖ.
Якія задачы выконвае:
стварэнне атмасферы камфорту, клопату і ўвагі ў прасторы CreateCuture Space;
забеспячэнне функцыянавання каворкінгу: заказ канцылярскіх тавараў, расходных матэрыялаў, кавы / гарбаты і г.д;
сустрэча гасцей і рэзідэнтаў, прэзентацыя каворкінгу і прасторы для мерапрыемстваў;
апрацоўка паступаючых ад кліентаў прапаноў і пажаданняў, а таксама вырашэнне любых пытанняў рэзідэнтаў, якія ўзнікаюць, урэгуляванне канфліктных сітуацый;
падтрыманне чысціні і парадку ў памяшканнях, кантроль працы клінінгу;
падрыхтоўка і адпраўка інфармацыйных рассылак;
пошук магчымасцяў для развіцця каворкінга.
Парт-тайм (4-5 гадзіны ў дзень), офіс. Падрабязнасці на сумоўі.
Менеджэр_ка каворкінга і івэнт-прасторы
Адгукаецца?
Клікай на форму, у якой можна будзе напісаць сваю матывацыю, дадаць CV або партфоліа. Мы разглядаем адразу пры атрыманні формы. Не зацягвай — дасылай!