Шукаем у каманду
Калі тваё сэрца адгукаецца на нашу місію і каштоўнасці і ты хочаш разам з намі развіваць культурны і крэатыўны сектары Беларусі, у цябе ёсць магчымасць далучыцца да нашай каманды.
Зараз шукаем менеджар_ку SMM
Вакансiя
Твае задачы ўключаюць:
  • распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;
  • стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;
  • павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;
  • стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;
  • аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;
  • стварэнне справаздач аб праведзенай працы;
  • маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;
  • пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.

Табе падыдзе гэтая праца, калі ты жывеш у Вільні і ў цябе ёсць:
  • ВНЖ;
  • веданне беларускай і англійскай моў;
  • вопыт працы ў якасці SMM менеджэра ў творчай сферы, ідэальна – у культурнай прасторы, хабе ці некамерцыйнай арганізаціі;
  • веды ў галіне сацыяльных медыя, іх тэхналогій, трэндаў;
  • разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels;
  • крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў;
  • вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак;
  • веданне адкладзенага постынга;
  • жаданне вучыцца і развівацца разам з намі.

Мы прапануем:
  • Працу ў дружнай камандзе ў самым цэнтры Вільні
  • Магчымасць прафесійнага росту і развіцця
  • Гнуткі графік працы, 75% занятасці

Падрабязнасці на сумоўі.
Менеджар_ка SMM
Вакансii
Мы шукаем таго/тую, хто:
  • адказн_ая, пунктуальн_ая і ўважлів_ая да дэталяў;
  • любіць і ўмее лёгка, шчыра і добразычліва размаўляць з людзьмі;
  • умее стварыць атмасферу ўтульнасці;
  • мае досвед працы адміністратар_кай / офіс-менеджар_кай / сакратар_кай ад 1 года;
  • добра валодае размоўнай ангельскай і літоўскай мовай;
  • мае ВНЖ.

Якія задачы выконвае:
  • стварэнне атмасферы камфорту, клопату і ўвагі ў прасторы CreateCuture Space;
  • забеспячэнне функцыянавання каворкінгу: заказ канцылярскіх тавараў, расходных матэрыялаў, кавы / гарбаты і г.д;
  • сустрэча гасцей і рэзідэнтаў, правязденне экскурсіі па спэйсу, прэзентацыя каворкінгу і прасторы для мерапрыемстваў;
  • апрацоўка паступаючых ад кліентаў прапаноў і пажаданняў, а таксама вырашэнне любых пытанняў рэзідэнтаў, якія ўзнікаюць, урэгуляванне канфліктных сітуацый;
  • падтрыманне чысціні і парадку ў памяшканнях, кантроль працы клінінгу;
  • падрыхтоўка і адпраўка інфармацыйных рассылак;
  • пошук магчымасцяў для развіцця каворкінга.

Парт-тайм (4-5 гадзіны ў дзень), офіс. Падрабязнасці на сумоўі.
Менеджар_ка каворкінга і івэнт-прасторы
Адгукаецца?
Клікай на форму, у якой можна будзе напісаць сваю матывацыю, дадаць CV або партфоліа.
Мы разглядаем адразу пры атрыманні формы. Не зацягвай — дасылай!
Засталіся пытанні?
Пішы нам!
hello@createculture.group