– Вы марыце пра суполку адзінамышлені_ц?
– Уваходзіце ў такую суполку, але не ведаеце, як яе развіваць?
– Ужо маеце досвед кіравання суполкай, але хочаце атрымаць новую сістэматызаваную інфармацыю?

Запрашаем вас на СУП — майстэрню суполак!

Што такое СУП?

Практычная адукацыйная праграма ад CreateCulture Group, якая ўключае дзве трохдзённыя сэсііі з месячным перапынкам, падчас якога ўдзельні_цам прапануецца выканаць практычныя заданні ў сваіх суполках.

Што будзе адбывацца?

Два практычныя семінары ў Вільні 17-19 лютага і 17-19 сакавіка 2023, на якіх вы авалодаеце навыкамі пабудовы суполак і іх развіцця. Практычныя семінары ў Вільні разлічаны на поўны дзень плённай працы.
1
17-19 лютага 2023
Першая сэсія будзе прысвечана тэорыі і інструментам развіцця, праектаванню, развіццю і планаванню дзейнасці суполак. Да канца першай сэсіі вы распрацуеце і прадставіце планы дзеянняў на наступныя месяцы для сваіх існуючых або новых суполак.
2
Перад другой сэсіяй у вас будзе адзін месяц, калі вы будзеце дзейнічаць у сваіх супольнасцях, арганізоўваць мерапрыемствы, збіраць водгукі і карэктаваць развіццё суполак.
3
17-19 сакавіка 2023
Другая сэсія будзе прысвечана аналізу вынікаў дзейнасці, навыкам кіравання канфліктамі і групавой матывацыяй, тэорыі і практыцы групавой дынамікі, устойлівасці і росту, глыбокаму агляду стварэння і кіравання асацыяцыямі/саюзамі/альянсамі/сеткамі. Да канца праграмы вы распрацуеце планы дзеянняў па развіцці супольнасці на найбліжэйшыя месяцы.
Для каго?

Праграма прадугледжана для актывіста_к, лідэра_к суполак і прадстаўні_ц творчага класа.

Мы запрашаем беларускіх удзельні_ц:
з Беларусі (прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне);
з Вільні ці іншых гарадоў і краін (пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне не прадугледжана).

Хочаш прыняць удзел у майстэрні суполак СУП?
Запаўняй форму заяўкі тут да 31 студзеня
Засталіся пытанні?
Вы заўсёды можаце напісаць нам e-mail
цi ў Telegram
E-mail: hello@createculture.group
https://t.me/CreateCultureSpaceBel
Арганізатарам праекта выступае CreateCulture Group — некамерцыйная ініцыятыва па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі.

Арганізацыя бярэ на сябе адказнасць па лічбавай бяспецы і абароне інфармацыі. Дадзеныя, атрыманыя ад удзельнікаў і ўдзельніц, не падлягаюць разгалашэнню, а формы заявак будуць выдаленыя пасля абвяшчэння вынікаў адбору.