Калі тваё сэрца адгукаецца на нашу місію і каштоўнасці і ты хочаш разам з намі развіваць культурны і крэатыўны сектары Беларусі, у цябе ёсць магчымасць далучыцца да нашай каманды. Зараз шукаем SMM-менеджар_ку!
ВАЖНА! У нас вялікі паток заявак, і мы не можам фізічна адказваць кожнаму з разгорнутым фідбэкам. Дзякуй за паразуменне.
Разам з намі ты будзеш ствараць і ўвасабляць канцэпцыі нашых сацыяльных медыя-кампаній у Instagram, Facebook і Telegram. Ты будзеш адказваць за ўсё – ад распрацоўкі стратэгіі да аналізу эфектыўнасці. Кожны дзень мы працуем на тое, каб наш кантэнт быў прыгожым, цікавым і пазнавальным для нашых падпісчыкаў і падпісчыц.
Твае задачы ўключаюць:
распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;
стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;
павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;
стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;
аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;
стварэнне справаздач аб праведзенай працы;
маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;
пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.
SMM-менеджар_ка
Табе падыдзе гэтая праца, калі ты жывеш у Вільні і ў цябе ёсць:
скілы адкладзенага посцінга і таргетынга;
ВНЖ;
веданне беларускай і англійскай моў;
не менш за 2 гады вопыт працы ў якасці SMM менеджар_кі ў творчай сферы
разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels;
крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў;
вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак;
жаданне вучыцца і развівацца разам з намі.
Мы прапануем:
працу ў дружнай камандзе ў самым цэнтры Вільні;
магчымасць прафесійнага росту і развіцця;
гнуткі графік працы, 75% занятасці.
Падрабязнасці на сумоўі.
Калі ты гато_ва да новых выклікаў і хочаш далучыцца да нашай каманды, то запаўняй форму заяўкі па спасылцы
Форма тут!
Пішы нам! Давай ствараць культуру разам
Vilnius, Karmelitų gatvė 5
Email: hello@createculture.group
Cookies managing
We use cookies to provide the best site experience.
Cookies managing
Cookie Settings
Cookies necessary for the correct operation of the site are always enabled. Other cookies are configurable.