КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін.
Конкурс адкрыты для прадстаўнікоў любых краін.
Усе фільмы складзены ў альманах і паказаны ў Вільні ў кінатэатры 18 снежня!
Зрабі свой фільм па тэме беларускіх калядных традыцый.

Сустрэнемся ў 2026 годзе!
ПЕРАМОЖЦЫ!
  • Лепшы фільм - Cinemamicon / The Oldest Occupation
  • Лепшая рэжысура - SOC / To the bright future of ours
  • Лепшая аператарская праца - Кінамайстэрня Кракава / Мы все устроим
  • Лепшае акторскае майстэрства - Арліна Моладзь / Ліст з вёскі
  • Лепшае трапленне ў жанр - Млечны шлях / Flame of the Silent
  • Лепшы мантаж - Паганцы / I'm here
  • Лепшы гук - Млечны шлях / Flame of the Silent
  • Лепшае сцэнар - SOC / To the bright future of ours
  • Лепшы грым і касцюмы - MARA / Ліфт
Прыз глядацкіх сімпатый - SOC / To the bright future of ours
КАМАНДЫ 2024
  • Арліна Моладзь
  • Chmarka
  • 21productions
  • Млечны Шлях
  • Зорачкі
  • MARA
  • Korallenriff
  • Cinemamicon
  • Паганцы
  • Кінамайстэрня Кракава
  • SOC
Даты паказаў
22 снежня 14:00
22 снежня 14:00
Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб
28 снежня
18:00
28 снежня
18:00
Берлін
Fem*hub
11 студзеня
18:00
11 студзеня
18:00
Кракаў
Прастора
TBD
TBD
Беласток
TBD
Асноўнае журы
  • Ойшын Кілі
    Ойшын Кілі — куратар кіно, пісьменнік, даследчык і радыё-дыджэй, які жыве ў Шатландыі. Ён займае пасаду праграмнага кіраўніка Glasgow Short Film Festival і мае доктарскую ступень Універсітэта Глазга па практыках актывісцкіх кінафестываляў у Паўднёвай Амерыцы. Ён працаваў з адборачнымі камандамі, панэлямі і журы на такіх фестывалях, як Document Human Rights Film Festival (Глазга), Go Short International Short Film Festival (Неймеген), Entretodos Human Rights Short Film Festival (Сан-Паўлу) і IndieCork (Ірландыя).
  • Глеб Асацінскі
    Рэжысёр і сцэнарыст жыве ў Нью-Ёрку і з’яўляецца выпускніком Школы мастацтваў Калумбійскага ўніверсітэта. Аўтар сямі кароткаметражных фільмаў, якія атрымалі ўзнагароды, ён быў удзельнікам Lighthouse Selections на T-Port Market у 2021 годзе. Таксама ён стаў лаўрэатам гранта Катарыні Отта-Бернштэйна ў 2020 годзе ў Калумбійскім універсітэце і атрымаў падтрымку Fiscal Sponsorship у 2021 годзе ад The Gotham Film & Media Institute за свой фільм Resentment.
    https://www.glebosatinskifilms.com/
  • Ігар Сукманаў
    Кінакрытык, публіцыст, арганізатар фестываляў і журналіст, член Еўрапейскай кінаакадэміі і FIPRESCI, адзін з заснавальнікаў Беларускай Незалежнай Кінаакадэміі. На працягу 11 гадоў (2010-2020) працаваў праграмным дырэктарам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». З 2022 года з’яўляецца членам Кансультатыўнага савета па праграмаванні Адэскага кінафестывалю, а таксама старэйшым праграмным дырэктарам Варшаўскага кінафестывалю. Працаваў кансультантам па кінаіндустрыі Усходняй Еўропы для Еўрапейскага кінарынку Berlinale’23-24. У цяперашні час з’яўляецца членам адборачнай камісіі кінафестывалю goEast у Вісбадэне.
  • Арнас Балчюнас
    Арнас — літоўскі рэжысёр, выпускнік Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра. Яго кароткаметражныя фільмы дэманстраваліся і атрымлівалі ўзнагароды на нацыянальных і міжнародных кінафестывалях, такіх як Scanorama, Friss Hús, PÖFF, Go Short, Lago. Ён працуе ў сферы кінаадукацыі і з’яўляецца асістэнтам па адборы фільмаў на Віленскім фестывалі кароткаметражнага кіно.
КінаКаляды48 у лічбах за 3 гады
  • 45
    каманд
  • 288
    хвілін фільмаў
  • 1000+
    гледачоў і глядачак
Партнёры

Засталіся пытанні?
Telegram - @kinakaliady48
Email: kinakaliady48@createculture.group
Прадзюсарка праекта Надзея Ількевіч. Каманда праекта: цудоўныя CreateCulture Group.
© All Rights Reserved. CreateCulture Group 2022-2024