MEDIATHON 2024
Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак, якія хочуць распрацаваць і стварыць пілотны выпуск аўтарскага кантэнта з дапамогай прафесіяналаў.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка

Даты праграмы: 13-14-15 Лістапада
Месца: Вільня
Медыятон — гэта інтэнсіўнае мерапрыемства, падобнае да хакатона і накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна, у вас будзе магчымасць распрацаваць і вырабіць гатовы медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект і інш).
Мэта нашага медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў.
Для каго гэта мерапрыемства?
Мы чакаем беларусаў і беларусак, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+, і з’яўляюцца пачаткоўцамі кантэнт-крэатарамі і крэатаркамі.

Гэта для вас калі:
  • Ў вас ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць
  • Вы бы хацелі паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах
  • Вы хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна
Крытэры адбора
Мы будзем аддаваць перавагу вашай матывацыі актыўнага ўдзелу ў праграме, цікавасці да тэмы і жаданне ў ёй развівацца.
Таксама прыярытэт будзе аддадзены тым, хто мае невялікі досвед у стварэнні медыякантэнта, бо мы імкнемся спрыяць росту і развіццю новых талентаў.
Выдаткі на праезд і пражыванне
Арганізатары прадастаўляюць праезд, харчаванне і пражыванне для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыяжджаюць у Вільнюс - для ўдзельнікаў і ўдзельніц з Вільні арганізатары прадастаўляюць харчаванне
Якія спецы будуць дапамагаць?
Мы запрасілі спецыялістаў і спецылістак па тэмах сцэнара, мантажу, рэжысуры з буйных праектаў накшталту ЕўраНачос, Чаго Брэшаш? і арганізацый накшталту MediaCube, BIC.
Праграма
Дэталёвая праграма будзе даслана абраным удзельнікам і ўдзельніцам
13 лістапада
14 лістапада
15 лістапада
Месца правядзення
Праграма будзе праходзіць у CreateCulture Space у самой прасторы, дзе таксама ў вас будзе доступ да нашай студыі са святлом, камерамі, мікрафонамі. Спасылка на студыю: https://createculture.studio/
Вось тут прыклады магчымых медыяфарматаў, але мы адкрытыя да вашых ідэй!
  • Фотапраект
  • Меркаванне або падкаст
  • Інтэрв'ю
  • Здымкі ў іншых месцах (рэпартаж)