– Вы марыце пра суполку аднадумцаў?
– Уваходзіце ў такую суполку, але не ведаеце, як яе развіваць?
– Ужо маеце досвед кіравання суполкай, але хочаце атрымаць новую сістэматызаваную інфармацыю?

Запрашаем вас на СУП — Майстэрню Суполак!

Што такое СУП?

Практычная адукацыйная праграма ад CreateCulture Group, якая ўключае дзве трохдзённыя сэсііі з перапынкам на 3 тыдні, падчас якога ўдзельні_цам прапануецца выканаць практычныя заданні ў сваіх суполках.

Што будзе адбывацца?

Два практычныя семінары ў Вільнюсе 20-23 лістапада і 10-13 снежня 2024, на якіх вы авалодаеце навыкамі пабудовы суполак і іх развіцця. Практычныя семінары ў Вільнюсе разлічаны на поўны дзень плённай працы.
1
20-23 лістапада 2024
Першая сэсія будзе прысвечана тэорыі і інструментам развіцця, праектаванню, развіццю і планаванню дзейнасці суполак. Да канца першай сэсіі вы распрацуеце і прадставіце планы дзеянняў на наступныя месяцы для сваіх існуючых або новых суполак.
2
Перад другой сэсіяй у вас будзе 3 тыдні, калі вы будзеце дзейнічаць у сваіх супольнасцях, арганізоўваць мерапрыемствы, збіраць водгукі і карэктаваць развіццё суполак.
3
10-13 снежня 2024
Другая сэсія будзе прысвечана аналізу вынікаў дзейнасці, навыкам кіравання канфліктамі і групавой матывацыяй, тэорыі і практыцы групавой дынамікі, устойлівасці і росту, глыбокаму агляду стварэння і кіравання асацыяцыямі/саюзамі/альянсамі/сеткамі. Да канца праграмы вы распрацуеце планы дзеянняў па развіцці супольнасці на найбліжэйшыя месяцы.
Для каго?

Праграма прадугледжана для актывіста_к, лідэра_к суполак і прадстаўні_ц творчага класа.

Мы запрашаем беларускіх удзельні_ц:
з Беларусі і Польшчы (прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне);
з Вільні ці іншых гарадоў Літвы (пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне не прадугледжана).

Хочаш прыняць удзел у Майстэрні СУПолак?
Запаўняй форму заяўкі тут да 7 лістапада ўключна!
Засталіся пытанні?
Вы заўсёды можаце напісаць нам e-mail hello@createculture.group

Арганізатарам праекта выступае CreateCulture Group — некамерцыйная ініцыятыва па падтрымцы і развіцці культурнага і крэатыўнага сектара Беларусі.

Арганізацыя бярэ на сябе адказнасць па лічбавай бяспецы і абароне інфармацыі. Дадзеныя, атрыманыя ад удзельнікаў і ўдзельніц, не падлягаюць разгалашэнню, а формы заявак будуць выдаленыя пасля абвяшчэння вынікаў адбору.