Майстэрня Відэапраектаў — гэта афлайн-курс (Вільня) па стварэнні відэакантэнту для тых, хто хоча навучыцца ствараць карысныя праграмы для і пра беларусаў і беларусак.

ПРЫЁМ ЗАЯВАК ЗАВЕРШАНЫ
Курс доўжыцца 7 тыдняў і складаецца з 12 заняткаў у CreateCulture Studio і практыкі, дзе з дапамогай ментараў вы распрацуеце, зніміце і змантуеце ваш уласны пілот.
МАЙСТЭРНЯ ВІДЭАПРАЕКТАЎ

Заяўка і дэталі


  • Мы маем магчымасць прыняць на курс 15 чалавек, таму хочам узяць самых матываваных удзельнікаў і ўдзельніц.

  • У заяўку патрэбна будзе, акрамя матывацыі, дадаць кароткае апісанне ідэі, дадаць рэферэнсы і падобныя праекты, пра мэту і аўдыторыю праекта, а таксама дадаць інфу пра тое, што ў вас ужо ёсць (каманда, сцэнар, настрой і г.д.)

  • Матывацыя. Звяртаем вашую ўвагу, што наш курс з’яўляеццв БЯСПЛАТНЫМ. Але ад удзельнікаў і ўдзельніц курсу мы прымаем ДЭПАЗІТ памерам у 100 Euro, які мы звяртаем у поўным аб’ёме на апошнім занятку. Мы прапануем разглядаць гэты дэпазіт у якасці вашай матывацыі прайсці Майстэрню відэапраектаў цалкам.


Чаго чакаць?


  • У нашай Майстэрні мы навучым ствараць і здымаць відэапраекты паступова ад ідэі да YouTube наладак, выкладчыкі і выкладчыцы распавядуць пра свае сакрэты і дадуць фідбэк, ментары і ментаркі будуць суправаджаць і падтрымліваць пры здымках вашай ідэі.


  • Асноўная праграма разлічаная на 7 тыдняў, яе аснова — практычныя заняткі. Дзве стадыі праграмы: базавыя веды і скілы прадакшна і праца над уласнымі праектамі.

  • Мы будзем шчырымі з табою і сабою, будзем дзяліцца досведам і ведамі, заматывуем цябе да дзеянняў, разам пазбавімся страхаў і сумневаў.

Ці падыйдзе мне гэты курс?
Падавайся, калі табе ад 18 гадоў, ты грамадзянін ці грамадзянка Беларусі і…
маеш ідэю відэапраекта або праграмы, якая звязана з культурнай, сацыяльнай або іншай карыснай тэмай
ты з Беларусі, жывёш у Вільні (наш курс афлайн, БЕЗ магчымасці далучыцца анлайн)
зусім не маеш або маеш невялікі досвед у відэавырабніцтве
хочаш развіваць медыякампанент арганізацыі або развівацца ў галіне відэавырабніцтва
шукаеш чэленджы і прыгоды
гатов_а ўзяць удзел ва ўсёй праграме без пропускаў
Праграма
23 кастрычніка - 22 лістапада
23 кастрычніка - 22 лістапада
Асновы відэавырабніцтва
Знаёмства - 23 кастрычніка ў 19:00

🔥 Важна! 🔥 Заняткі праводзяцца ў чацвер (19:00 - 21:30) і ў суботу (11:00 - 16:00)

Тэмы заняткаў: асновы рэжысуры і сцэнарнага майстэрства, праца з YouTube, асновы аператарскага майстэрства і святла, праца з гукам, асновы пост-прадакшна (мантаж), прадакшн-менеджмэнт, упакоўка праекта (лукбук, мудборд, пітч).
24 лістапада
24 лістапада
Закрыты пітчынг праектаў для самастойнай працы
Удзельнікі і ўдзельніцы прадставяць ідэі сваіх праектаў, на якія хочуць стварыць пілотныя выпускі
26 лістапада - 8 снежня
26 лістапада - 8 снежня
Самастойная праца з ментарскай і тэхнічнай падтрымкай
Два тыдні вы будзеце распрацоўваць і здымаць пілотнае відэа з дапамогай нашых ментараў. Абсталяванне (відэакамеры, гук) будзе прадстаўлена бясплатна
9 снежня
9 снежня
Адкрытая прэзентацыя вынікаў
Завяршым нашу майстэрню прэзентацыяй вынікаў, на якую можна будзе паклікаць сяброў, партнёраў і зацікаўленыю аўдыторую.
Выкладчыкі і выкладчыцы
  • Надзея Ількевіч

    Cузаснавальніца CreateCulture Group, прадзюсарка, выкладчыца, аўтар культурніцкіх праектаў. Мае 15 гадовы вопыт кіравання і прадзюсавання розных культурных праектаў, у тым ліку дакументальных і гульнявых фільмаў, тэле і медыяпраектаў.
    Выкладае: Асновы прадакшн менеджмэнту

  • Максім Калбанаў

    Кінааператар, відэаграф, стваральнік візуальных складнікаў для Youtube.

    Выкладае: працу з камерай і святлом. У вас будзе магчымасць вывучыць асноўныя наладкі камеры, вы даведаецеся пра тое, якая існуе оптыка і якія ў яе асаблівасці, навучыцеся ставіць святло і рабіць “кінематаграфічную выяву”

  • Ілья Аляксееў

    Гукарэжысёр, саўнд-дызайнер. Удзельнік шматлікіх YouTube праектаў, у тым ліку Voka, TNT International, Ліга Батлаў і інш. У цяперашні час Sound Producer відэааддзела Flo Health App.

    Выкладае: асновы гуказапісу і гукарэжысуры.

  • Станіслаў Турко

    Рэжысёр кіно, метадолаг адукацыйных сістэм. Працаваў на вырабніцтве камерцыйных ролікаў, музычных відэа, сацыяльнай рэкламы і кіно. Выкладчык режысуры і сцэнарнага майстэрства ў кінашколах.
    Выкладае: асновы рэжысуры і сцэнарнага майстэрства.
  • Варфаламей Курага

    Рэжысёр, аператар і мантажор з 14 гадовым вопытам працы ў кінаіндустрыі. Сярод яго прац былі дакументальныя фільмы, поўнаметражныя гульнявыя фільмы, рэкламныя ролікі і музычныя відэа. Многія працы атрымалі прызы і ўзгадванні на кінафестывалях класа А (Warsaw International Film Festival, IDFA і інш)
    Выкладае: асновы мантажа і пост-прадакшна

  • Зміцер Сілівончык

    Медыяменеджар, журналіст-расследавальнік, палітычны актывіст. Працаваў з камандамі Навальнага. МБХ Медыя і інш. Зараз кіруе платформай беларускіх грамадскіх ініцыятыў «inicyjatyva.com» і займаецца менеджмэнтам YouTube канала CreateCulture Group.
    Выкладае: Асновы працы з YouTube