Паважаныя музыканты і каманды-удзельніцы, калі ласка, прачытайце правілы і FAQ.
Мы робім гэты конкурс упершыню, таму будзем рады фідбэку пра механіку пасля конкурса.
ПРАВІЛЫ ДЛЯ ВІДЭА-КАМАНД
1 — Час
Чэлендж адбываецца з пятніцы 21 ліпеня 14:00 да нядзелі 23 ліпеня 14:00.
Каманды-ўдзельніцы павінны адправіць або перадаць гатовы матэрыял і неабходныя дакументы не пазней за 14:00 па вільнюскім часе 23 ліпеня: афлайн або анлайн.
Работы, атрыманыя пазней за дэдлайн (фізічна або анлайн), не будуць прымаць удзел у конкурсе.
2 — Рэгістрацыйны ўнёсак
Рэгістрацыйны ўнёсак патрэбна аплаціць не пазней чым 18 ліпеня 23:59. Каманды, якія не зрабілі гэтага, да конкурсу дапускацца не будуць.
3 — Творчы працэс
Увесь творчы працэс павінен адбывацца падчас конкурсу.
Ранейшая падрыхтоўка і выкарыстанне раней знятага матэрыяла забаронены.
Творчы працэс уключае, але не абмежаваны: напісанне сцэнара, кастынг, даследаванне, стварэнне касцюмаў/дызайн сэта, здымкі, мантаж, саўнд-дызайн, рэндар праекту, запампоўка на USB-носьбіт або ў інтэрнэт.
4 — Падрыхтоўка
Толькі гэта праца дапускаецца раней за афіцыйны час конкурса:
  • Пошук і арганізацыя здымачнай каманды
  • Пошук і арганізацыя кастынгу
  • Падрыхтоўка здымачнага абсталявання
  • Пошук і падрыхтоўка лакацый
5 — Праца з музыкантамі
Вы атрымаеце запоўнены крэатыўны брыф, дзе будуць пазначаны рэферэнсы, пажаданы стыль, асацыяцыі, мэссэдж. Важна! Здымачным групам гэта як дапамога ў напрамку творчасці, а не як сцэнарныя або ідэйныя ўказанні. Калі аўтары і аўтаркі трэка пагадзяцца даць свае кантакты і будуць гатовы ўдзельнічаць у працэсе, то вы атрымаеце іх кантакты.
6 — Відэаматэрыялы (Footage)
Увесь відэаматэрыял павінны быць зняты падчас чэленджу. У тым ліку, гэта датычыцца анімацыі і спецыяльных эфектаў.
Калі вы працуеце з музыкамі, то НЕЛЬГА выкарыстоўваць матэрыялы з архіваў, якія зняты НЕ ПАДЧАС конкурсу! ТРЭКАМІ АБМЕНЬВАЦЦА НЕЛЬГА!
Выкарыстанне стокавага відэа дазваляецца толькі ў тых выпадах, калі гэта выстралы, агонь, выбухі, храмакейныя фаны і інш. Нельга выкарыстоўваць відэаматэрыялы іншых людзей, ужо гатовых сцэн, падрыхтаваных загадзя эфектаў.
Выкарыстанне AI для генерацыя кантэнту дазваляецца, але не болей за 30 адсодкаў ад усяго матэрыяла!
Дазваляецца выкарыстанне фатаграфій, калі ў каманды ёсць правы на іх і яны не выкарыстоўваюцца для стварэння ілюзіі руху.
7 — Стартавые мерапрыемства
Стартавае мерапрыемства пройдзе анлайн у выглядзе стрыма 21 ліпеня с 12:00 да 14,00, але каманды з Вільні могуць прыйсці да нас фізічна выцягваць трэкі, а каманды не з Вільні могуць папрасіць гэта зрабіць свайго сябра або сяброўку.
На мерапрыемстве будуць яшчэ раз агучаны ўсе правілы, крытэрыі, таксама пройдзе сэсія адказаў на пытанні. З 13:00 да 14:00 каманды выпадкова атрымаюць (выцягнуць) трэк, над якім будуць працаваць. Інфармацыя пра гэта з’явіцца на сайце а 14:00. З гэтага часу пойдзе адлік часу.
8 — Абавязковыя элементы
Кожная каманда-ўдзельніца атрымае адзін агульны элемент, які павінны будзе з’явіцца ў кліпе. Гэта будзе рэквізіт. Абавязковы рэквізіт павінны быць бачным на экране. Нельга замяшчаць рэквізіт малюнкам або фотоздымкам.
9 — Кошт вытворчасці
Каманда, уключаючы актораў і акторак, пост-прадакшн і іншых удзельнікаў і ўдзельніц кліпа, стварае яго на валанцёрскіх умовах.
Кошты на стварэнне кліпа ў межах чэленджу цалкам пакрывае каманда.
10 — Бяспека
Бяспека каманды, а таксама іншых удзельнкаў і ўдзельніц здымачнага працэсу, ўключаючы любых жывёл і жывых істот, — прыярытэт арганізатараў. Фільмы, якія прывялі да смерці або да калецтва жывёл, будуць дыскваліфікаваныя.
11 — Камеры
Няма ніякіх абмежаванняў па выкарыстанні камер (можна нават на плёнку або тэлефон).
12 — Хранаментраж кліпа
Выніковы кліп павінен пакрываць трэк цалкам, не быць меней за 3 хвіліны і не перавышаць 7 хвілін без цітраў.
Дадатковыя застаўкі Кліпень48 і фінальныя цітры не рахуюцца ў хранаметраж кліпа.
13 — Абавязковыя цітры
Пачатковыя цітры:
  • 3 секунды чорны экран
  • Лагатып (будзе дасланы на пачатку конкурсу)
  • Назва каманды, назва выканаўцаў і назва трэка
  • 2 секунды чорны экран
Фінальныя цітры:
  • Не рабіце фінальныя цітры больш за 60 секунд
Выкарыстанне цітраў пасля чэленджу:
  • Пры паказах анлайн, афлайн, або іншых выкарыстаннях, трэба захаваць лога КЛІПЕНЬ48 ў пачатковых цітрах
14 — Абавязковы медыя фармат
Мінімальныя патрабаванні да медыяфайла фільма: H264, FullHD
Пры магчымасці зрабіце ў 4К.
Максімальны памер файла для афлайн удзельнікаў: 5 GB.
Максімальны памер файла для анлайн удзельнікаў: 2 GB.
Гук: мона або стэрэа.
Калі ваш кліп не адпавядае тэхнічным патрабаванням, ён можа быць дыскваліфікаваны.
15 — Публікацыя
Усе кліпы будуць запампаваны на YouTube канал арганізатараў у адмысловы плэйліст.
16 — Дыскваліфікацыя
Кліпы, якія парушаюць правы людзей, змяшчаюць гвалт або любы недарэчны, абразлівы кантэнт на погляд арганізатараў і арганізатарак КЛІПЕНЬ48, могуць быць дыскваліфікаваныя. Арганізатары і арганізатаркі захоўваюць права выдаліць абразлівы кантэнт, або дыскваліфікаваць.
17 — Дыстрыб’юцыя на іншых YouTube канала пад час разгляда журы НЕ дапускаецца
Кліп цалкам не можа быць выкладзены на іншы канал падчас разгляда журы, да 27 ліпеня. Вы можаце зрабіць цізер або трэйлер фільма для яго прасоўвання (калі паспееце).

ПРАВІЛЫ ДЛЯ МУЗЫКАНТАЎ
1 — Трэк
Музычны трэк трэба даслаць не пазней чым 18 ліпеня 23:59 па Віленскім часе.
  • Мы чакаем трэкі розных жанраў, абмежаванняў па гэтым ніякіх няма, але будуць тэхнічныя абмежаванні ніжэй
  • Працяглаць трэка не менш за 3 хвіліны, але не больш за 6 хвілін
  • Запіс павінны быць фінальным варыятнам звядзення
  • Мы не прымаем канцэртныя запісы
  • Файл павінны быць у WAV фармаце, а не ў mp3
  • Вам трэба з’яўляцца аўтарам/аўтаркай або законным праваўладальнікам/праваўладальніцай трэка
2 — Рэгістрацыйны ўнёсак
Рэгістрацыйны ўнёсак патрэбна аплаціць не пазней чым 18 ліпеня 23:59. Трэкі без аплаты ўдзелу да конкурсу дапускацца не будуць.
У выпадку, калі трэкаў будзе больш, чым відэа-каманд, і ваш трэк не будзе абраны, рэгістрацыйны ўнёсак будзе павернуты.
3 — Брыф і праца з відэакамандамі
Вы запаўнялі кароткі брыф у заяўцы для відэа каманд. Калі вы жадаеце працаваць разам з камандай, то пазначце гэта ў заяўке і пакіньце кантакты.
ВАЖНА! Відэа каманда можа мець зусім іншае бачанне і ідэі, і нават можа вырашыць рабіць кліп самастойна.
Калі зоркі зышліся, то мы перададзім вашы кантакты здымачнай групе, але, калі ласачка, памятайце, што ў іх толькі 48 гадзін і абмежаваныя рэсуры. Таксама відэа камандам НЕЛЬГА выкарыстоўваць матэрыялы, якія былі зроблена НЕ ПАДЧАС 48 ГАДЗІН! То бок, калі ў вас ўжо ёсць відэа вашых выступаў, гэта нельга выкарыстоўваць.
Трэба здымаць усё зноў.
4 — Дамова і пагаджэнне на публікацыю
Не пазней чым 18 ліпеня 23:59 вам патрэбна даслаць пагаджэнне на выкарыстанне гэтага трэка ў межах конкурса КЛІПЕНЬ48, а таксама дазвол на публікацыю ў YouTube.
5 — Стартавае мерапрыемства
Стартавае мерапрыемства пройдзе анлайн у выглядзе стрыма 21 ліпеня с 12:00 да 14:00.
На мерапрыемстве будуць яшчэ раз агучаны ўсе правілы і крытэрыі, таксама пройдзе сэсія адказаў на пытанні. З 13:00 да 14:00 каманды атрымаюць выпадкова трэк, над якім будуць працаваць. Інфармацыя пра гэта з’явіцца на сайце а 14:00. З гэтага часу пойдзе адлік часу для відэа каманд.
Гэта праект, арганізаваны камандай CreateCulture Group, ініцыятаркай якога стала Надзея Ількевіч. Праект з’яўляецца чэленджам/марафонам, мэта якога за 48 гадзін цалкам прыдумаць, зняць і выпусціць музычнае відэа (кліп).
Засталіся пытанні?
Прачытайце, калі ласка уважліва правілы і FAQ.
Пытанні можна задаваць:
hello@createculture.group або ў тэлеграм https://t.me/klipen48

Падпісвайся на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя навіны!
All rights reserved by CreateCulture Group, 2023 ©