КЛІПЕНЬ48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню зняць КЛІП для беларускіх музыкаў за 48 гадзін і пазмагацца за грашовы прыз!
А для беларускіх музыкаў – гэта магчымасць атрымаць для сябе першае або чарговае музычнае відэа.
КЛІПЕНЬ48 АДБУДЗЕЦЦА Ў 2024 ГОДЗЕ!
Як гэта працуе?
  • Музыкі дасылаюць свае трэкі, а відэа-каманды рэгістрыруюцца для ўдзелу да 18 ліпеня.
  • Удзел каштуе 50 еўра за адзін трэк, або за рэгістрацыю адной каманды. Усе грошы ідуць у прызавы фонд!
  • А потым, 21 ліпеня з 12:00 да 14:00 на Стартавым івэнце (які мы будзем стрыміць) рандомным метадам з дапамогай капялюша каманды атрымаюць трэкі і даведаюцца пра агульны абавязковы рэквізіт.
  • За 48 гадзін камандам патрэбна будзе прыдумаць і зняць музычнае відэа.
  • 23 ліпеня да 14:00 (па Вільні) патрэбна даслаць фінальны кліп, які мы размесцім на нашым YouTube канале (які пакуль толькі распачынаецца).
  • 27 ліпеня анлайн адбудзецца абвешачнне і ўзнагарода пераможцаў і падлік лайкаў (для прыза глядацкіх сімпатый).