КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы караткаметражны фільм за 48 гадзін. Конкурс адкрыты для прадстаўнікоў любых краін.

Усе фільмы складзены ў альманах і паказаны ў Вільні і на нашым YouTube канал. Удзельнічаць можна ў Вільне і АНЛАЙН. Колькасць каманд неабмежавана. З гэтага года мы будзем рабіць фільмы з тэмай беларускіх калядных традыцый.

  • Лепшая режысёрская праца - каманда SOC "Еду я на ровары"
  • Лепшая аператарская праца - каманда SOC "Еду я на ровары"
  • Лепшы актор - каманда bART "Цуд на Каляды"
  • Лепшая акторка - каманда Glindalaks "Шэсць літар"
  • Лепшае трапленне ў жанр - каманда Смерць Казы "Сонейка"
  • Лепшы мантаж - каманда bART "Цуд на Каляды"
  • Лепшая аўтарская музыка (напісаная пад час здымкаў) - каманда HbP "Someone Else"
  • Лепшае мастацкае вырашэнне - каманда Арліна Моладзь "Мой горад М"
  • Лепшае выкарыстанне элемента беларускіх каляд - каманда Ламавая Амаляма "Смерць Казы"
  • Лепшы постэр да фільма - каманда SOC "Еду я на ровары"

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ
Прызавы фонд склаў 905 еўра
  • Лепшы фільм, 1 месца - каманда bART "Цуд на Каляды"
  • Лепшы фільм, 2 месца - каманда SOC "Еду я на ровары"
  • Лепшы фільм, 3 месца - каманда Арліна Моладзь "Мой горад М"
  • Прыз Глядацкіх Сімпатый - каманда SOC "Еду я на ровары"
Спецыяльны прыз ЕГУ для каманд, якія больш за 50% складаюцца са студэнтаў Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта.


Каманда SOC "Еду я на ровары"

Дзя глядзець фільмы?
Хутка некаторыя фільмы мы дададзім у наш Ютуб, а таксама зладзім паказы скарочанага альманаха ў некаторых гарадах.
Як гэта працуе?
Трэба зарэгістравацца да 15 снежня да 12:00 па Вільні.
Прыйсці на прэм'еру 22 снежня ў кінатэатры або на іншы паказ у гарадах Польшчы, Літвы, Беларусі, Грузіі і г.д.
Выцягнуць жанры і атрымаць абавязковыя элементы (герой/гераіня, рэквізіт і фраза дыялога)
АНЛАЙН або АФЛАЙН 15 снежня 18:00 па Вильне.
Калі ў вас няма каманды, то запісвайцеся на анлайн (29 лістапада) або афлайн KinaMixer (30 лістапада)
Зняць фільм за 48 гадзін і даслаць яго да 19:00 (па Вільне) арганізатарам
Прачытаць правілы
Асноўнае журы
  • Андрэй Палупанаў
    Рэжысэр, прадзюсар, аператар і сцэнарыст, заснавальнік Arkham Film Production, кінашколы-студыі ў Менску, стварае відэакантэнт і фільмы з 1999 года, навучаю фільммэйкінгу з дапамогай нефармальнай адукацыі.
  • Эрык Вандэр Борт
    Фільммэйкер, эксперт драматургіі і мастацкі эдвайзер, сярод яго партнёраў і менці ёсць нават рэжысёр-намінант на Оскар - War Photographer. Дзесяцігоддзя вопыта ў дакументалістыке і ў стварэнні відэакантэнта зрабілі яго прафесіяналам у рэжысуре і фатаграфіі. Больш на на eric.pictures
  • Стас Турко
    Рэжысёр кіно, мае досвед у здымках відэа амаль усіх фарматаў: рэкламныя ролікі, музычныя кліпы, разважальный і асветніцкій кантэнт на YouTube і кіно. Яго фільмы былі паказаны на розных фестывалях, уключая фэсты А-класа.
  • Анастасія Сяргіеня
    Анастасія Сяргіеня - фатографка і рэжысёрка з Беларусі, якая жыве ў ЗША. З'яўляецца аўтарка 2 кароткаметражных фільмаў Soyka і You&I, якія былі паказаны на шматлікіх фестывалях і сабралі ўзнагароды. Зараз Насця працуе над уласным поўнаметражным фільмам і займаецца плёначнай фатаграфіяй. Больш даведацца пра яе можна тут https://www.sergienya.com/bio
  • Фрэд Стэрн
    Фрэд Стэн жыў і працаваў у Менску з 2014 по 2017 у дыпламатычным поле. Дапамог беларускім кінематаграфістам зрабіць першыя крокі для партнёрства з прадстаўнікамі Галівуда. Гісторык кінематаграфіі.
Журы спецыяльных намінацый
  • Сяржук Доўгушаў

    Прадстаўляе намінацыю Лепшае выкарыстанне

    элемента беларускіх каляд

    Беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя» (Tradycyja) і арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў»
  • Аляксей Сядура
    Прадстаўляе намінацыю Лепшы студэнцкі фільм ЕГУ
    Каардынатар медыяцэнтра ЕГУ, выкладчык практычных курсаў па асновах Медыявырабніцытва. Прымаў прафесійны удзел у разнастайных медыяпраектах з University Without Borders, KAS,
    LRT, Маланка.live, ePramova і інш.
У гэтым годзе важна будзе выкарыстаць элемент з традыцыйных беларускіх каляд. Гэта можа быць песня або музыка, маскі, выкарыстанне элементаў абрада ў сучасным жыцці або нават калядныя персанажы.

Каля́ды — народнае зімовае свята. У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. У Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.

Запрашаем вас паглядзець відэа ад праекта Tradycyja, якія прысвечаны беларускім калядам.
КінаКаляды48 у лічбах
  • 16
    каманд
  • 95
    хвілін фільмаў
  • 905
    прызавы фонд

Засталіся пытанні?
Telegram - kinakaliady48
Email: kinakaliady48@createculture.group
Прадзюсарка праекта Надзея Ількевіч. Каманда праекта: цудоўныя CreateCulture Group.

© All Rights Reserved. CreateCulture Group 2022-2023