1 — Час
Чэлендж адбываецца з пятніцы 13 снежня 18:00 да нядзелі 15 снежня 19:00.
Каманды-ўдзельніцы павінны адправіць анлайн гатовы матэрыял і неабходныя дакументы не пазней за 19:00 па вільнюскім часе 15 снежня.
Работы, атрыманыя пазней за дэдлайн, не будуць прымаць удзел у конкурсе, але паказаныя будуць усе фільмы, якія арганізатары атрымалі цягам нядзелі.
2 — Творчы працэс
Увесь творчы працэс павінен адбывацца падчас конкурсу.
Ранейшая падрыхтоўка забароненая. Творчы працэс уключае, але не абмежаваны наступнымі пунктамі:
  • Напісанне сцэнара
  • Даследаванне
  • Стварэнне касцюмаў / дызайн сэта
  • Здымкі
  • Мантаж
  • Саўнд-дызайн
  • Рэндар праекту

Выкарыстанне AI дазваляецца толькі да 10% ад агульнага матэрыяла.
3 — Падрыхтоўка
Толькі гэта праца дапускаецца раней за афіцыйны час конкурса:
  • Пошук і арганізацыя здымачнай каманды
  • Пошук і арганізацыя кастынгу
  • Падтрыхтоўка здымачнага абсталявання
  • Пошук і падрыхтоўка лакацый
  • Вывучэнне беларускіх калядных традыцый
4 — Відэаматэрыял
Увесь відэаматэрыял павінны быць зняты падчас чэленджу.
У тым ліку, гэта датычыцца анімацыі і спецыяльных эфектаў.
Выкарыстанне стокавага відэа дазваляецца толькі калі гэта выстралы, агонь, выбухі, храмакейныя фаны і інш. Нельга выкарыстоўваць відэаматэрыялы іншых людзей, ужо гатовых сцэн, падрыхтаваных загадзя эфектаў.
Дазваляецца выкарыстанне фатаграфій, калі ў каманды ёсць правы на іх і яны не выкарыстоўваюцца для стварэння ілюзіі руху.
5 — Стартавы івэнт
Выцягванне жанраў і абвяшчэнне абавязковых элементаў адбудзецца 13 снежня 18:00 па Вільне.
Камандам, якія не маюць удзельніка афлайн, арганізатары выцягнуць самастойна. Кожная каманда павінна падпісаць і даслаць Пагадненне Лідара Каманды да пачатку івэнта, ім/ёй падпісаная. Без гэтага пагаднення каманда не зможа удзельнічаць.
6 — Абавязковыя Элементы
Кожная каманда-ўдзельніца атрымае агульныя абавязковыя элементы, якія павінны будуць з’явіцца ў фільме: жанр, персанаж, рэквізіт і фраза з дыялогу.
  • Абавязковы персанаж павінны з’явіцца на экране і павінна быць зразумела, што гэта ён/яна. Імя персанажа абавязкова мусіць быць агучана або напісана на экране.
  • Абавязковы рэквізіт павінны быць бачным на экране. Нельга замяшчаць рэквізіт малюнкам або фотоздымкам.
  • Фраза з дыялогу павінна быць сказаная, спетая або напісаная. Яна можа быць на любой мове, але калі гэта не будзе зразумела аўдыторыі, то трэба дадаць пераклад.
  • Для кваліфікацыі на конкурс кожная камандза павінна зрабіць фільм у сваім жанры, з выкарыстоўваннем абавязковых элементаў і не выйсці за мяжы хранаметражу — 7 хвілін.
7 — Традыцыі
КінаКаляды48 у 2024 годзе пабудаваны вакол тэмы беларускіх каляд. У нас таксама дадаткова прадугледжана намінацыя за Лепшае выкарыстанне элемента беларускіх каляд. Раім вам паглядзець відэа, пачытаць матэрыялы і нават паспрабаваць пакалядаваць.
8 — Валанцёры і кошт вытворчасці
Каманда, уключаючы актораў, пост-прадакшн і іншых удзельні_ц фільма, стварае яго на валанцёрскіх умовах.
Кошты на стварэнне фільма ў межах чэленджу цалкам пакрывае каманда.
9 — Бяспека
Бяспека каманды, а таксама іншых удзельн_іц здымачнага працэсу, уключаючы любых жывёл і жывых істот — прыярытэт арганізатар_ак. Фільмы, якія прывялі да смерці або да калецтва жывёл, будуць дыскваліфікаваныя.
10 — Камеры
Няма ніякіх абмежаванняў па выкарыстанні камер. Вы можаце нават здымаць на тэлефоны або плёнку.
11 — Музыка
Па магчымасці, каманды могуць запрашаць кампазітар_ак або музыкаў, якія бы стварылі саўндтрэк падчас чэленджу. Для кампазітараў у нас ёсць спецыяльная намінацыя: Лепшая аўтарская музыка (напісаная пад час здымкаў).
Дазваляецца выкарыстанне загадзя запісанай музыкі, але ў каманды павінны быць правы на яе выкарыстанне. Музыка можа быць набыта са стокавых сэрвісаў, або з праваўладальнікам падпісана дамова.
12 Хранаметраж фільма
Выніковы фільм павінен доўжыцца не менш за 4 хвіліны і не даўжэй за 7 хвілін без цітраў.
Дадатковыя застаўкі КінаКаляды48 і фінальныя цітры не рахуюцца ў хранаметраж гісторыі.
Арганізатары КінаКаляды48 могуць скараціць фільм для аптымізацыі часу паказу.
13 - Абавязковыя цітры !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Пачатковыя цітры:
  1. 5 секунд чорны экран
  2. Тэкст “Гэты фільм быў зняты ў межах праекта КінаКаляды48” - 5 секунд
  3. Картка вашай каманды: Назва каманды, Назва фільма, Жанр, Дата
  4. 2 секунды чорны экран

Фінальныя цітры:
  • Не рабіце фінальныя цітры больш за 60 секунд.
  • Арганізатары маюць правы скараціць фінальныя цітры для аптымізацыі часу паказу.

Выкарыстанне цітраў пасля чэленджу:
Пры паказах анлайн, афлайн або іншых выкарыстаннях, трэба дадаць тэкст або картку ў цітрах “Гэты фільм быў зняты у межах праекта КінаКаляды48 by CreateCulture Group”.
14 Абавязковы медыя-фармат
Мінімальныя патрабаванні да медыяфайла фільма: H264, FullHD
Пры магчымасці зрабіце ў 4К
Максімальны памер файла для афлайн каманд: 5 GB
Максімальны памер файла для анлайн каманд: 2 GB

Гук: мона або стэрэа.

Калі ваш фільм не адпавядае патрабаванням, або не можа быць прагледжаны на абсталяванні КінаКаляды48, ён можа быць дыскваліфікаваны.
15 — Важна помніць перад адпраўкай
  • Мы раім зрабіць роўны ўзровень гуку працягам усяго фільма.
  • Майце на ўвазе, што праектары маюць уласныя налады. Калі ваш фільм цёмны, яго можа будзе дрэнна відаць у некаторых кінатэатрах.
16 — Дакументы вытворчасці
Кожнай афлайн камандзе патрэбна падпісаць Пагадненне Лідар_кі да пачатку чэленджа

Кожнай камандзе патрэбна падпісаць дакументы з акторамі, музыкамі, здымачнай групай (другімі творцамі, задзейнічанымі ў працэсе). Гэтыя дакументы патрэбна аддаць арганізатарам разам з фільмам.
Спіс і шаблоны дакументаў будуць дасланы кожнай камандзе.
Магчыма выкарыстоўваць электронны подпіс.

Для каманд з Беларусі асобныя ўмовы з-за бяспекі.
17 — Дыскрымінуючы або гвалтоўны кантэнт
Фільмы, якія парушаюць правы людзей, змяшчаюць гвалт або любы недарэчны, абразлівы кантэнт на погляд арганізатараў КінаКаляды48, могуць быць дыскваліфікаваныя.
Арганізатар_кі захоўваюць права выдаліць абразлівы кантэнт, або адмовіцца паказваць фільм у межах праекта.
18 — Дыстрыб’юцыя перад асноўным паказам не дапускаецца
Фільм не можа быць выкладзены ў інтэрнэт, адданы на дыстрыб’юцыю або паказаны публічна да афіцыйнага мерапрыемства КінаКаляды48.
Вы можаце зрабіць трэйлер фільма для яго прасоўвання.
19 — Дыстрыб’юцыя і правы на паказ фільма і на YouTube
ВАЖНА! Пры падпісанні дамовы, вы перадаеце правы на паказы вашага фільма ў межах праекта KinaKaliady48.
Пасля ўсіх паказаў фільмы, акрамя тых, якія не будуць адпраўлены на фестывалі далей і акрамя тых, якім небяспечная публічнасць (напрыклад здымаліся ў Беларусі), будуць выкладзены на YouTube.
Калі ласка, звярніце увагу на гэты пункт. З кожным будзе падпісаная асобная дамова на выкарыстанне вашага фільма на нашам YouTube канале.
20 — Дыскваліфікацыя
Арганізатары праекту КінаКаляды48 маюць права самастойна прыняць вырашэнне аб дыскваліфікацыі фільмаў, якія з’яўляюцца недарэчнымі або не адпавядаюць патрабаванням.
21 — Крытэрыі для журы
Журы праекта КінаКаляды48 будзе складацца з прафесіянала_к кінематографа.

Крытэрыі для абірання каманд-пераможцаў:
  • Мастацкае вырашэнне і выкананне (ідэя, сцэнар, касцюмы і г.д.) — 45%
  • Тэхнічнае выкананне (якасць здымак, гуку) — 30%
  • Творчы падыход да абавязковых элементаў або жанру — 20%
22 — Субцітры
ВАЖНА!
У гэтым годзе прадугледжан удзел замежных прадстаўнікоў кінаіндустрыі, таму трэба зрабіць субцітры (ушытыя), НЕ АСОБНЫМ ФАЙЛАМ!
23 — Кампенсацыя ўнёску
Арганізатар_кі не будуць кампенсаваць рэгістрацыйны ўнёсак без наяўных падстаў на гэта. Кожны выпадак будзе разгледжаны асобна.
Кампенсацыя пасля пачатку чэленджу адбывацца не будзе.
24 — Вядомыя брэнды
Нельга, каб у кадры фільма папалі лагатыпы брэндаў.
Калі гэта здарылася, варта іх заблюрыць.
25 — Скаргі
Калі вы хочаце падаць скаргу, калі ласка, накіруйце яе на пошту hello@createculture.group. Яны будуць разглядацца ад 5 да 15 працоўных дзён.

Гэта праект прыдумала рабіць Надзея Ількевіч і цудоўная каманда CreateCulture Group у 2022 годзе. Праект з’яўляецца чэленджам/марафонам, мэта якога за 48 гадзін цалкам прыдумаць, зняць і выпусціць кароткі гульнявы фільм на калядную тэматыку.

Засталіся пытанні?
Telegram - kinakaliady48
Email: kinakaliady48@createculture.group
© All Rights Reserved. CreateCulture Group 2022-2024