ПЛАТФОРМА ДЫЯЛОГА І ПРАФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ
крэатыўных, актыўных людзей і іх супольнасцяў
наША МІССІЯ І КАШТОЎНАСЦі
Наша місія — падтрымліваць прафесійны рост людзей і супольнасцяў культурнага і крэатыўнага сектараў.
Мы хочам спрыяць пераменам, быць падтрымкай і натхняць тых, хто марыць і здяйсняе задуманае.
Нашы каштоўнасці будуюцца вакол культуры і заснаваныя на ўзаемнай павазе, даверы і празрыстасці, таму мы чакаем таго ж ад нашых партнёраў і калег.
ПРА НАС
Запрашаем паглядзець нашу справаздачу за 2022-2023 гады.
А тут хутка з'явіцца справаздача за 2024 год пра нашыя праекты і імпакт:

  • CreateCulture Lab
  • OpenCall24'
  • Даследаванне беларускага культурніцкага сектара
  • Майстэрня Карысных Праектаў
  • Videoproject Workshop
  • Mediathon
  • KinaKaliady48
  • Perfaratar Music Lab
  • Perfaratar YouTube Channel
  • CreateCulture Space
СПРАВАЗДАЧЫ
ПРАЕКТЫ
КАМАНДА
Каманда CreateCulture Group заснавана ў 2022 годзе Надзеяй Ількевіч і Таццянай Штэйнбук з мэтай аб'яднаць разнастайны вопыт кожнай і прынесці новы падыход да развіцці культурнага, крэатыўнага і грамадскага сектароў Беларусі.

Мы сабралі каманду таленавітых і захопленых людзей, якія ўвасабляюць свае творчыя ідэі ў рэальнасць.

Мы ўвесь час імкнемся палепшыць нашу працу і расці разам з нашымі праектамі. Наша каманда адкрыта для новых талентаў і мы заўсёды рады вітаць новых удзельнікаў і ўдзельніц, якія падзяляюць нашу страсць да культуры і крэатыву!
ПАРТНЁРСТВА
КАЛАБАРАЦЫІ
Сумесныя праекты, ініцыятывы і праграмы — гэта магчымасць не толькі зрабіць больш для развіцця культуры, але і навучыцца адзін у аднога, а таксама ўзаемападтрымаць. Мы адкрытыя да прапаноў фестываляў, арт-рэзідэнцый, адукацыйных праектаў
Экспертыза
Наша каманда мае досвед і можа дапамагчы з фасілітацыяй майстармайндаў, нэтворкінг-сесій, якія ўзмоцняць эфектыўнасць вашага праекта або праграмы. А таксама прапанаваць экспертызу для вашай адукацыйнай праграмы па фандрайзінгу, дызайну праектаў, менеджмэнту праектаў і мерапрыемств
Івэнты
Мы любім дызайніць і мэнэджарыць актуальныя і якасныя мітапы, нэтворкінгі, форумы і іншыя мерапрыемствы ад 20 да 1000 чалавек. Гэта можа быць у Вільне або ў іншым горадзе, у нашай прасторы альбо на іншых пляцоўках
Акрамя рэалізацыі сваёй праграмнай дзейнасці, мы любім ствараць шмат розных праектаў і ініцыятыў разам з іншымі калегамі, а таксама дапамагаць арганізоўваць івэнты, кансультаваць, быць спікер_камі і праводзіць практычныя варкшопы.
НАША ГАЛЕРЭЯ
КАНТАКТЫ
Кантакты